По алфавиту

По стилям

По городам

mp3



Обновления



Вход

Регистрация

Пользователи

Текущий пользователь

Shitfun
Maggots Paradise

Shitfun
Holy Defecator

Znich
Чорны Зьнiч

Soulsides
The Idol Of The Sun

Aquamorta
Cyrvan


Znich
Стиль: pagan\folk
Город: Минск

: : Новости : : : : Дискография : : : : Биография : : : : Фотографии : : : : mp3 : :

http://www.znich.org  


Сингл «Адчуваньні Вясны» - 2000


Трэк лист:

1. Вол бушуе
2. Чорны Зьнiч
3. Што за ўсё тлуцейшае

Общее время звучания 14'
2000, г.Минск
Доступен с июня 2003

ВЕЧНАЯ ДАЛЕЧ

Цемнаю ноччу на небе, як хвалi,
Чорныя хмары у жаху скакалi,
Удалеч разносiлi па-над зямлей
Крык чалавечы, жудасны вой.

Людзi-ваўкi засталiся без жраца,
Твары iх шэрыя, быццам са зьнiча,
Вока ваўка пазiрае на зьнiч,
З душ развiтальны ўздымаецца клiч:

Прыпеў:
Наш жрэц, ты з намi заўседы.
Твой сын намi будзе валодаць.
Твой дух пiльна сочыць за намi.
Наш жрэц, мы будзем ваўкамi.

Зьнiч у свой вагонь загарне твае цела,
Плоцьцю з крывей насыцiць зямлю,
Зьнiчка твая зь небасхiлу зьляцела,
Чуеш, багi клiчуць душу тваю.

Прыпеў.

Душы памершых iмкнуцца у неба
I ўзмацнiць свае недры жыцьцем,
Чорна-чырвоная агнiстая глеба
Добра палiта крывавым дажджом.

Вечная далеч сустрэне цябе,
Вагонь правядзе ў свет забыцьця,
Песьня маланкi грымне ў сьне,
Хорс забярэ агенчык жыцьця.


ВОЛ БУШУЕ

Вол бушуе - вясну чуе,
Воран крача - сыру хоча,
Воран крача - сыру хоча,
Дзеўка плача - замуж хоча.

Не крач, воран, накрачэшся.
Не плач, дзеўка, наплачэшся.
Не плач, дзеўка, наплачэшся.
Пойдзеш замуж нажывешся.

Прыпеў.

Воран крача сыра з'еўшы,
Дзеўка плача сына меўшы.
Воран крача - сыр бяленкі.
Дзеўка плача - сына маленькі.

Цi мне яго гадавацi,
Цi мне яго ў войска аддацi,
Цi мне яго ўтапiцi?

У войска аддацi - шкода будзе,
Утапiцi - грашно будзе.


ШТО ЗА ЎСЁ ТЛУСЦЕЙШАЕ

Што за ўсе тлусцейшае? Зямля.
Што за ўсе цяплейшае? Сонца.
Што за ўсе чысцейшае? Вада.
Што за ўсе хутчэйшае? Вецер.

Хто за ўсiх дабрэйшы? Мацi.
Што за ўсе мiлейшае? Яда.
Што за ўсе смачнейшае? Хлеб.
Што за ўсе мацнейшае? Смерць.

Хто за ўсiх багацейшы? Каза.
Хто самы працалюбiвы? Пчала.
Хто самы гаротны? Жанчына.
Што самае прыгожае? Кветка.
Што без канца i пачатку? Дарога.
Хто ўсiх кормiць? Зямля.


ЧОРНЫ ЗЬНІЧ

Людзi-ваўкi клiчуць любоў,
Чорныя зьверы вып'юць кроў,
Хапаюць дзевак, душу рвуць,
Забiваюць ахвяру, вагню прыдаюць.

Прыпеў:
Неўры вякамi, шануючы продкаў,
Насiлi дары творцам зямлi,
Клалi ахвяры багам вяшчуны,
Гарачыя целы на алтар агнявы.

Зараз чакае цябе чорны зьнiч --
Бог пахавальнага вялiкага вагню,
Ен жа суцеша твой жалосны клiч,
I возьме ў зорную глыбiню.

Прыпеў.

Цемра абдыме каханьнем сваiм,
Сьмерць праглыне твой велiчны стан,
Мара ўп'ецца жаданьнем начным,
I ў душу ўльецца змрочны туман.

Прыпеў.

Rating All.BY
Ресурсы Интернет
The Best Sites
Беларуский магазин хардкора, альтернативы, nu-metalа
Нейро Дюбель - официальный сайт
Группа Чёрный Ворон
http://extreme-by.musica.mustdie.ru