По алфавиту

По стилям

По городам

mp3



Обновления



Вход

Регистрация

Пользователи

Текущий пользователь

Partyzone
Хто я?

Revelation
The Day Of The Sky Tears

Aquamorta
The ritual

Knuckleduster
Bullshit (отрывок)

Znich
Выпрауляла мацi сына


Soulsides
Стиль: Минск
Город: progressive metal

: : Новости : : : : Дискография : : : : Биография : : : : Фото : : : : Mp3 : : : : Контакт : :

http://www.soulsides.nm.ru   stormdrummer@tut.by


     Пад сучаснай назвай SOULSIDES гурт iснуе меньш чым год (з восенi 2003 года).
  Да гэтага часу ён меў назву ORION i быў заснаваны 18 красавiка 1997 г. школьнымi сябрамi.
  У першы састаў гурта ўваходзiлi: Iльiн Руслан – сола гiтара, Баланюк Iгар – вакал, гiтара, Лёгкi Вiктар – бас, Машнiцкi Мiкалай – бубны. Было вырашана граць thrash metal, але ж выходзiла нешта сярэднее памiж thrash metal ды punk rock. У гэтым складзе гурт запiсвае першую дэма ленту пад назвай “Thrash is alive” (амаль усе песьнi былi на ангельскай мове). Пасля гэтага бубнар Машнiцкi Мiкалай пакiдае ORION i яго месца займае Гольдзiн Юрый. Але ж новы бубнар не надта любiў цяжкую музыку i не затрымаўся доўга ў гурце.
  Некаторы час гурт iснуе без драмера. Пасля ўдалага паступлення ў Беларускi Дзяржауны Тэхналагiчны Унiверсiтэт удзельнiкi ORION знаёмяцца з Казловiчам Дзмiтрыем, якi i займае вакантнае месца бубнара. З iм гурт удала выступае ў роднай школе, а затым у Архiтэктурным каледжы ды ў дзiцячым лагеры “Свiтанак”.
  Пасля гэтага гурт пакiдае басiст Лёгкi Вiктар. Яго месца займае стары сябр гурта Мiтрафаненкаў Канстанцiн.
  Летам 2002 г. гурт выступае на свяце горада ў Iвянцэ, прычым open air (на адной пляцоўке з Саладухай(!!!) i Палацам - якая яшчэ металёвая банда зможа такiм пахвалiцца). Але ж за басiста на гэтым канцэрце грае вакалiст гурта.
  Летам-восенню 2002 г. гурт запiсвае другую дэма ленту пад назвай “Power Of Imagination” – работа больш сталая i цiкавая чым першая. Бачна, што музычны ўзровень стаў вышэй. Музыка ўяўляе сабой нешта сярэднее памiж heavy i thrash metal.
  Пасля запісу гурт пачынае рыхтаваць новую праграму i з лета 2003 г. актыўна канцэртуе на мiнскiх пляцоўках, а менавiта ў клубах NC i Акварыўм.
  Восенню 2003 г. удзельнiкi гурта вырашаюць змянiць назву на SOULSIDES, так як з назвай ORION было надта шмат гуртоў для адной планеты. З гэтага часу ўсе песьнi складаюцца на беларускай мове. Родныя каранi нарэшце перамаглi.
  Сучасны склад гурта:
Баланюк Iгар – вакал, гiтара,
Ільін Руслан – сола гітара,
Казловiч Дзмiтрый – бубны,
Мiтрафаненкаў Канстанцiн – бас.
  Мы заўжды будзем удзячны нашым сапраўдным сябрам, якiя заўсёды падтрымлiвалi нас. Усё дзеля Вас i для Вас. Together Forever!

Rating All.BY
Ресурсы Интернет
The Best Sites
Официальный сайт группы Sontsevorot
Welcome to The official homepage of dark-doom metal band DYING ROSE
Soulsides - Афiцыйны сайт метал-гурта
http://extreme-by.musica.mustdie.ru