По алфавиту

По стилям

По городам

mp3



Обновления



Вход

Регистрация

Пользователи

Текущий пользователь

Aquamorta
Krocym Poзlec

Chronos Phobos
Fear OF Time

Knuckleduster
3 Elements (отрывок)

Znich
Вол бушуе

Wolfshade
Wolfshade


Partyzone
Стиль:
Город: Минск

: : Новости : : : : Дискография : : : : Биография : : : : Фото : : : : Mp3 : :

http://www.party-zone.org  


    Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску дзякуючы намаганням славутага ў музычных колах спявака Ўладзіміра Гнутава, які нарэшце дамовіўся з гітарыстам Яўгенам Цылікавым супрацоўнічаць. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фесту "Next Stop" хлопцы здолелі дабраць склад, адрэпаць праграму, і паспяхова адыгралі на сэйшне. Аднак трэба было думаць пра будучыню. Ад склада, які граў на "Next Stop" застаўся (акрамя Яўгена і Валодзі) толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Пасля доўгіх пакут і пошукаў на пры канцы 1995-га з'явіўся гітарыст Андрэй Дзяменьцьеў. Спачатку ён меркаваўся на бас, але здолеў дапоўніць гурт нехапаючымі музыкамі і пачаў змагацца з гітарнымі партыямі разам з Яўгенам. Такім чынам, тут залаты склад Partyzone тых часоў:
Віктар Ступчык - бас
Андрэй Дзяменьцьеў - гітара
Дзяніс Вячэрскі - клавішы
Зьміцер Гунько - бубны
Уладзімір Гнутаў - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песянь і ідэйны натхніла праэкту.

У гэтым складзе гурт зрабіў паўнацэнны альбом улетку 1996-га пад назвай "Can't Fly" - узор цудоўнага хард-року з рэшткамі эксперыменту. Потым адбыліся зьмены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, зрэшты за ідэямі накіраваўся і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў. Аднак на гэтым гісторыя Partyzone не скончылася.

У 2000-м годзе Яўген вырашыў зноў звярнуцца да роднага праэкту. У выніку Partyzone адрадзіўся амаль з попелу! У новы склад увайшлі і новыя маладыя музыкі:

Павел Коцкі - бас
Антон Арлоў - бубны
Сяргей Воранаў - клавішы

Яўген Цылікаў акрамя ўсяго яшчэ й заспяваў, але ненадоўга. Некалькі не вельмі ўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з нім юнакоў, і Partyzone на некаторы час завіс. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым супер-альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых) апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом "Трэба Рабіць" быў створаны ў сакавіку-траўні 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМА group удзельнічаць у hardcore кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшнам Partyzone. Гурт не адмовіўся.

Зараз каманда у адноўленым, але моцным складзе:

Дзяніс Вячэрскі - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты
Юрась Сушчынскі - гітара
Зьміцер Астроўскі - бас
Аляксей Яфрэменка - бубны

Улетку 2002 партызаны прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Басовiшча", які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і ўзялі там Гран-пры! Прызом з'явіцца запіс у польскай студыі, які гурт мае намер зрабіць улетку 2003-га.

У сьнежні 2002 года дзякуючы намаганням BMA group выйшаў даўгачаканы альбом "Трэба Рабіць!". Дыск - мультымедыйны: акрамя аўдыа трэкаў тут вы знойдзіце відэа, фота ды інш. У той жа час адбылася яго шумная прэзэнтацыя.

У красавіку 2003 года песьня Partyzone "Парай дарогу" увайшла ў чарговую кампіляцыю ад BMA "Hard Life Heavy Music II". Гурт таксама прыняў удзел у яе прэзентацыі.

Зараз каманда займаецца падрыхтоўкай новай праграмы ды час ад часу выступае на розных пляцоўках, у асноўным у Мінску. У ліпені вы здолееце ўбачыць Partyzone на чарговым "Басовішчы" у Польшчы...


Rating All.BY
Ресурсы Интернет
The Best Sites
Группа Чёрный Ворон
Welcome to The official homepage of dark-doom metal band DYING ROSE
Нейро Дюбель - официальный сайт
http://extreme-by.musica.mustdie.ru